Правілы размяшчэння абвестак

Аб'явы, якія размяшчаюцца на сайце Krama.nn.by, могуць быць двух відаў.

1. Прыватная аб'ява - гэта:

- аб'ява, пададзеная фізічнай асобай, якая не мае мэты ажыццяўлення ёю прадпрымальніцкай дзейнасці;

- аб'ява ад фізічнай асобы, зарэгістраванай як рамеснік.

Не могуць лічыцца прыватнымі аб'явы: ад фізічных асоб, якія гандлююць таварамі і паслугамі з мэтай атрымання прыбытку ды не зарэгістраваных у падатковых органах у вызначаным законам парадку; ад агентаў па продажы і арэндзе нерухомасці; аб продажы аднатыпных тавараў ад прыватнай асобы (у выпадку выяўлення размяшчэння падобных аб'яў Krama.nn.by мае права адхіліць іх і прапанаваць размяшчаць у якасці камерцыйных аб'яў).

Пры атрыманні афіцыйнага запыту ад дзяржаўных органаў у дачыненні да выяўленага факта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці Krama.nn.by можа даць дадзеным органам адпаведную інфармацыю.

2. Камерцыйная аб'ява -- гэта:

- аб'ява, пададзеная юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, звязаная з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Krama.nn.by пакідае за сабой права вырашаць, адносіцца аб'ява да камерцыйнай альбо да прыватнай.

Тэрмін размяшчэння аб'яў

Усе аб'явы, як прыватныя, так і камерцыйныя, размяшчаюцца на Krama.nn.by на тэрмін 60 дзён, пасля чаго аўтаматычна дэактывуюцца. Пры жаданні карыстальнік можа падоўжыць тэрмін размяшчэння аб'явы ў Асабістым кабінеце.

Паўторная актывацыя аб'яў

Актывацыя магчымая з дапамогай узняцця ў асабістым кабінеце. Аб'ява зноў становіцца актыўнай, пры гэтым яна падымаецца ў верх агульнага спісу аб'яў, а тэрмін яе размяшчэння аўтаматычна прадаўжаецца яшчэ на 60 дзён.

Выдаленне аб'яў

Карыстальнік можа выдаліць сваю аб'яву ў профілі.

Паўторнае размяшчэнне аб'явы

Карыстальнік мае права падаць новую аб'яву аб тым жа тавары (паслузе), што і папярэдняя, пасля таго, як яго старая аб'ява будзе выдалена з базы дадзеных. Калі на момант падачы новай аб'явы ў карыстальніка ёсць актыўная ці неактыўная аб'ява для пэўнага тавару (паслугі), то новая аб'ява не можа быць апублікавана. Для паўторнай падачы карыстальнік можа актываваць сваю раней пададзеную аб'яву альбо выдаліць яе ў адпаведнасці з пунктам "Выдаленне аб'яў".

Дублікаты

Карыстальнік можа падаць толькі адну аб'яву для кожнага канкрэтнага тавару (паслугі). Калі ў карыстальніка ўжо ёсць аб'ява аб продажы (куплі, арэндзе) пэўнага тавару (паслугі), то пры падачы другой аб'явы з тым жа таварам (паслугай) апошняя будзе лічыцца дублікатам і публікавацца не будзе. Калі ў карыстальніка ёсць неактыўная аб'ява з вызначаным таварам (паслугай), перад падачай новай абвесткі з тым жа таварам неабходна спачатку выдаліць старую неактыўную. Без выдалення неактыўнай аб'явы новая аб'ява з такім жа таварам (паслугай) таксама расцэньваецца як дублікат.

Дубляванне аб'явы з розных профіляў

Карыстальнік не можа публікаваць аб'явы пра адзін і той жа тавар (паслугу), выкарыстоўваючы розныя профілі. Такія аб'явы будуць расцэньвацца як дублікаты і публікавацца не будуць.

Выкарыстанне некалькіх Асабістых кабінетаў

Кожны карыстальнік мае права зарэгістраваць на Krama.nn.by не больш за два Асабістыя кабінеты: 1 -- ад імя прыватнай асобы і 1 -- ад імя юрыдычнай асобы / ІП. Адміністрацыя рэсурсу пакідае за сабой права заблакаваць профілі карыстальніка і / або адмовіць у публікацыі аб'яў, калі выявіць, што карыстальнік выкарыстоўвае больш за 2 профілі.

Забароненыя тавары і паслугі, якія нельга рэкламаваць ў аб'явах (па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь)

тавары:

* Наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры;

* Прадукцыя ваеннага прызначэння, боепрыпасы, сродкі актыўнай абароны і ўсе віды зброі, за выключэннем вырабаў, якiя не адносяцца да зброі згодна з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

* Прадукцыя, прызначаная для задушэння масавых беспарадкаў і разгону шэсцяў, у тым ліку адпаведныя транспартныя сродкі і тэхніка, за выключэннем прадукцыі, прызначанай для супрацьпажарных работ;

* Сродкі агнявой абароны, у тым ліку перасоўныя сродкі накшталт шчытоў, а таксама сродкі, якія забяспечваюць устойлівую механічную абарону, за выключэннем сродкаў, прызначаных для абароны падчас заняткаў спортам або для індывідуальнай абароны ў мірнай працоўнай дзейнасці;

* Атрутныя рэчывы, а таксама іншыя падобныя хімічныя рэчывы, якія могуць нанесці шкоду жыццю або здароўю чалавека;

* Прадукцыя, якая ўяўляе патэнцыйную небяспеку для здароўя чалавека;

* Органы і (або) тканкі чалавека, а таксама прапановы, звязаныя з гандлем людзьмі;

* Парнаграфічныя матэрыялы, друкаваныя выданні, выявы ці іншыя прадметы парнаграфічнага характару;

* Эратычная прадукцыя, сэкс-цацкі, сіліконавыя лялькі, а таксама іншыя вырабы, якія імітуюць аголенае цела або інтымныя часткі цела чалавека;

* Пірацкія копіі або падробкі абароненых аўтарскім правам ці сумежнымі правамі тавараў, CD / DVD, праграмных карт, праграмнага забеспячэння, камп'ютарных / відэагульняў і падобных тавараў, роўна як і іншыя тавары, рэалізацыя якіх можа пацягнуць парушэнне аўтарскіх і сумежных правоў;

* Лекавыя сродкі (у тым ліку гамеапатычныя і аюрведычныя), лекавыя травы, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы (у тым ліку спартовае харчаванне, ізатанічныя напоі, сродкі для пахудання);

* Магічныя прадметы (амулеты і г.д.);

* Алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы;

* Выбуховыя і піратэхнічныя матэрыялы (напрыклад, феерверкі, салюты, дымавыя шашкі);

* Кантактныя лінзы;

* Заменнікі груднога малака (дзіцячыя малочныя сумесі);

* Лавільныя інструменты і прылады, валоданне якімі абмежавана законам;

* Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў;

* каштоўныя паперы;

* Каштоўныя металы і камяні, а таксама вырабы з іх (выключэнне складаюць манеты з каштоўных металаў, змешчаныя ў раздзеле "Калекцыі");

* Замежная валюта;

* Нерухомасць за мяжой (забарона не распаўсюджваецца на аб'явы ад прыватных асоб);

* Персанальныя дакументы, іх бланкі, а таксама бланкі строгай справаздачнасці;

* Рэгістрацыйныя дакументы на транспартны сродак;

* Нумары мабільных тэлефонаў;

* Адрасы электроннай пошты;

* Акаўнты анлайн-гульняў, калі іх продаж або купля забароненыя правіламі адпаведнай гульні;

* Асабістыя паведамленні, віншаванні;

* Аб'екты, якія знаходзяцца выключна ва ўласнасці дзяржавы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

* Энергаэканамільнікі;

* Тавары, у назве якіх выкарыстоўваецца тэрмін "электронная цыгарэта";

* Прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці;

* Дзікія жывёлы і дзікарослыя расліны, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, таксама віды жывёл і раслін, іх часткі ці вытворныя ад іх (дэрыватаў), якія падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, падпісанай у г. Вашынгтоне 3 сакавіка 1973 года (СІТЕС);

* Іншыя тавары, забароненыя да вытворчасці і (або) рэалізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

паслугі:

* Паслугі па працаўладкаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, а таксама звязаныя з навучаннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой;

* Масаж;

* Паслугі сэксуальнага характару, у тым ліку пад выглядам псіхалагічнай дапамогі, зносінаў, рэлаксацыі, масажу, прыемнага баўлення часу, iншай законнай дзейнасці, а таксама эскорт-паслугі і паслугі пазаштатных мадэляў;

* Паслугі службаў знаёмстваў;

* Пагадзінная арэнда кватэр і дамоў;

* Сеткавы і прамы маркетынг;

* Паслугі масавай рассылкі SMS;

* Паслугі магіі і акультызму;

* Пошук агентаў / дылераў / паставак / дыстрыб’ютараў;

* Схемы з катэгорыі «Як хутка разбагацець";

* Паслугі па перадачы пазык і фінансавання;

* Іншыя віды дзейнасці, ажыццяўленне якіх забаронена заканадаўствам.

Тарыфныя планы

Пры размяшчэнні аб'яў на сайце Krama.nn.by можна выкарыстоўваць 3 тарыфныя планы: «Бясплатна», «Выдзелена» і «Замацавана».

Тарыф «Бясплатна»

Пры выбары гэтага тарыфу аб'ява публікуецца тэрмінам на 60 дзён на агульных падставах.

Тарыф «Выдзелена»

Пры выбары гэтага тарыфу аб'ява публікуецца тэрмінам на 30 дзён і выдзяляецца паласой чырвонага колеру. Кошт паслугі: 3 (тры) рублі.

Тарыф «Замацавана»

Пры выбары гэтага тарыфу аб'ява публікуецца тэрмінам на 30 дзён, выдзяляецца паласой сіняга колеру і замацоўваецца ўверсе раздзела. Таксама VIP-аб'явы паказваюцца на галоўнай старонцы, незалежна  ад даты публікацыі і абранага раздзела. Кошт паслугі: 10 (дзесяць) рублёў.