Палітыка канфідэнцыйнасці

Палітыка прыватнасці на рэсурсе Krama.nn.by у дачыненні да асабістых дадзеных карыстальнікаў заснавана на нормах заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнароднага заканадаўства ў галіне абароны асабістых дадзеных.

Калі вы не прымаеце ўмовы нашай палітыкі прыватнасці, мы просім вас устрымацца ад размяшчэння аб'яў, наведвання, а таксама ад карыстання іншымі сэрвісамі нашага рэсурсу.

1. Што такое асабістыя дадзеныя

Асабістыя дадзеныя ўключаюць у сябе дадзеныя, якія карыстальнікі самастойна ўказваюць на Krama.nn.by і якія дазваляюць наўпрост ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка, а таксама дадзеныя, якія аўтаматычна збіраюцца пры карыстанні нашымі сэрвісамі; дадзеныя аб геаграфічным месцазнаходжанні; пра прылады, якія выкарыстоўваюцца карыстальнікамі для наведвання рэсурсу, а таксама пра тып інтэрнэт-падключэння карыстальніка.

Дадзеныя, якія карыстальнікі ўказваюць пры правядзенні плацяжоў на рэсурсе Krama.nn.by (у тым ліку дадзеныя банкаўскіх карт), мы не атрымліваем і не захоўваем, аднак такая інфармацыя ў абмежаваным выглядзе можа захоўвацца на сайтах плацежных сістэм. 

Пад асабістымі дадзенымі маюцца на ўвазе:

- імя карыстальніка, электронны адрас, нумар тэлефона і г.д.;

- любыя дадзеныя, на падставе якіх магчыма ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка, асобна або ў камбінацыі з іншай даступнай інфармацыяй (напрыклад, дата нараджэння і адрас).

2. Бяспека асабістых дадзеных

Мы гарантуем прыватнасць карыстальнікаў з улікам патрабаванняў заканадаўства. Мы абмяжоўваем доступ да асабістых дадзеных карыстальнікаў.

3. Змена палітыкі прыватнасці

Аб усіх зменах нашай Палітыкі прыватнасці мы будзем інфармаваць Карыстальнікаў рэсурсу Krama.nn.by на гэтай старонцы.

Апошняе абнаўленне палітыкі прыватнасці: снежань 2017 года.

У выпадку ўзнікнення пытанняў аб нашай палітыцы прыватнасці, калі ласка, звяжыцеся з нашай службай падтрымкі.