Дамова-аферта

1. Прадмет дамовы


* 1.1. Выканаўца дае Карыстальніку на ўмовах гэтай Дамовы магчымасць скарыстацца даступнымі на рэсурсе Krama.nn.by сэрвісамі (уключаючы дадатак для Android, дадатак для IOS, але не абмяжоўваючыся імі), у тым ліку размяшчэннем, пошукам і праглядам аб'яў, а таксама iншымi сэрвісамі рэсурсу Krama.nn.by. Плата за пошук, прагляд і размяшчэнне аб'яў Выканаўцам не спаганяецца, калі іншае не прадугледжана інфармацыяй аб парадку прадстаўлення сэрвісаў, размешчанай Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by.

* 1.2. У рамках гэтай дамовы Выканаўцам могуць надавацца Карыстальніку паслугі (платныя сэрвісы), пералік, умовы аказання, памеры і парадак аплаты якіх размяшчаецца Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by.

* 1.3. Для мэт ідэнтыфікацыі Выканаўцы на рэсурсе Krama.nn.by, у інфармацыйных паведамленнях і перапісцы з Карыстальнікамі выкарыстоўваюцца наступныя найменні і абазначэнні: Krama, Krama.nn.by, bobruisk.ru і вытворныя ад названых слоў.

2. Парадак заключэння дамовы

* 2.1. Гэта Дамова з'яўляецца публічнай дамовай (артыкул 396 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь), у адпаведнасці з якой Выканаўца прымае на сябе абавязацельствы па прадстаўленні сэрвісаў (аказанні паслуг) на рэсурсе Krama.nn.by у дачыненні да кожнага Карыстальніка, які звярнуўся да Выканаўцы для атрымання такіх сэрвісаў (паслуг), на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам, гэтай дамовай, Палітыкай прыватнасці і (або) Правіламі размяшчэння аб'яў (далей - Правілы), якія з'яўляюцца дадаткам і неад'емнай часткай гэтай дамовы.

* 2.2. Размяшчэнне тэксту гэтай Дамовы на рэсурсе Krama.nn.by з'яўляецца публічнай афертай Выканаўцы ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 407 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на падставе якой Выканаўца заключае Дамову з любым з Карыстальнікаў, які выкажа згоду на яе заключэнне ў вызначаным заканадаўствам i гэтай дамовай парадку.

* 2.3. У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 404 і пунктам 3 артыкула 408 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь гэта Дамова лічыцца заключанай у простай пісьмовай форме з моманту праходжання Карыстальнікам працэдуры рэгістрацыі і (або) пры падачы аб'явы на рэсурсе Krama.nn.by.

Карыстальнік адначасова з рэгістрацыяй і (або) падачай аб'явы на рэсурсе Krama.nn.by пацвярджае сваю безумоўную згоду на прыняцце і выкананне умоў гэтай Дамовы.

* 2.4. Заключэнне гэтай Дамовы праводзіцца ў адпаведнасці з артыкулам 398 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры дапамозе прыняцця Карыстальнікам умоў гэтай Дамовы няйначай як шляхам далучэння да прапанаванай Дамовы ў цэлым без якіх-небудзь агаворак і выключэнняў.

У выпадку нязгоды Карыстальніка з якімі-небудзь з палажэнняў гэтай Дамовы Карыстальнік не мае права ажыццяўляць рэгістрацыю, падаваць аб'явы і выкарыстоўваць якія-небудзь іншыя сэрвісы рэсурсу Krama.nn.by.

* 2.5. Месцам заключэння дамовы Бакі прызнаюць месцазнаходжанне Выканаўцы.

3. Умовы аказання паслуг

* 3.1. Сэрвісы (паслугі), якія прадстаўляюцца Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by, падаюцца зарэгістраваным на рэсурсе Карыстальнікам.

* 3.2. Асобныя сэрвісы (паслугі) рэсурсу Krama.nn.by прадстаўляюцца Карыстальнікам толькі на платнай аснове, пра што Карыстальнік інфармуецца сродкамі рэсурсу да моманту прадстаўлення такіх сэрвісаў (паслуг).

Платныя сэрвісы (паслугі) прадстаўляюцца толькі пры наяўнасці ў Карыстальніка аб'явы, размешчанай на рэсурсе Krama.nn.by.

* 3.3. Парадак збору, апрацоўкі і захоўвання асабістых дадзеных карыстальнікаў і наведвальнікаў рэсурсу Krama.nn.by ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палітыкай прыватнасці. Сэрвісы (паслугі), якія прадстаўляюцца Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by, прадстаўляюцца карыстальнікамі, якія пагадзіліся з Палітыкай прыватнасці. Размяшчаючы аб'явы на рэсурсе Krama.nn.by, наведваючы яго і карыстаючыся паслугамі на рэсурсе Krama.nn.by, Карыстальнік прымае ўмовы Палітыкі прыватнасці і згаджаецца са зборам, апрацоўкай і захоўваннем сваіх асабістых дадзеных Выканаўцам у адпаведнасці з умовамі Палітыкі прыватнасці.

4. Рэгістрацыя на рэсурсе Krama.nn.by

* 4.1. Карыстальнік мае права зарэгістравацца на рэсурсе Krama.nn.by (стварыць Асабісты кабінет) з мэтай атрымання дадатковых сэрвісаў, запоўніўшы ў адпаведным раздзеле рэсурсу Krama.nn.by форму з абавязковым указаннем інфармацыі, прадугледжанай дадзенай формай.

* 4.2. Карыстальнік нясе адказнасць за дакладнасць і карэктнасць інфармацыі, указанай ім пры рэгістрацыі на рэсурсе Krama.nn.by, а таксама за ўсе дзеянні, зробленыя з выкарыстаннем свайго электроннага адраса і пароля для ўваходу ў Асабісты кабінет на рэсурсе Krama.nn.by. Карыстальнік мае права карыстацца сэрвісамі рэсурсу Krama.nn.by толькі пры дапамозе ўласнага электроннага адраса і пароля. Не дапускаецца выкарыстанне ў якасці імя карыстальніка ў яго профілі найменняў агульнавядомых і (або) у тым ліку ахоўных найменняў, выкарыстанне якіх трэцімі асобамі без згоды іх уладальнікаў не дапускаецца і (або) можа ўвесці іншых карыстальнікаў у зман адносна асобы (прыналежнасці) карыстальніка, які ўказаў іх. Пры выяўленні Выканаўцам факта парушэння Карыстальнікам дадзеных правілаў Карыстальнік абавязаны ліквідаваць дадзенае парушэнне на працягу 3 (трох) дзён з моманту паведамлення яму аб гэтым Выканаўцам. У выпадку невыпраўлення Карыстальнікам дадзенага парушэння ў вызначаны тэрмін Выканаўца мае права спыніць аказанне Карыстальніку паслуг, прадугледжаных Дамовай, а таксама блакаваць яго доступ да асабістага кабінета на рэсурсе Krama.nn.by да моманту ліквідацыі Карыстальнікам выяўленага парушэння.

* 4.3. Карыстальнік абавязаны неадкладна змяніць дадзеныя, якія выкарыстоўваюцца для ўваходу ў сэрвісы рэсурсу Krama.nn.by, калі ў яго ёсць прычыны падазраваць, што яго электронныя адрасы і паролі, якія выкарыстоўваюцца для ўваходу ў сэрвісы рэсурсу Krama.nn.by, былі раскрыты або могуць быць выкарыстаны трэцімі асобамі.

* 4.4. Выканаўца захоўвае за сабой права ў выпадку неабходнасці звязвацца з Карыстальнікам: накіроўваць інфармацыйныя паведамленні на электронны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі, а таксама на мабільны тэлефон Карыстальніка. Накіраванне Выканаўцам неабходнай для выканання гэтай Дамовы інфармацыі па ўказаных у Асабістым кабінеце (у тым ліку пры рэгістрацыі) адрасе электроннай пошты і (або) нумары мабільнага тэлефона прызнаецца належным паведамленнем Выканаўцам Карыстальніка.

5. Размяшчэнне аб'яваў на рэсурсе Krama.nn.by

* 5.1. Размяшчэнне Карыстальнікам аб'явы на рэсурсе Krama.nn.by ажыццяўляецца шляхам запаўнення ў адпаведным раздзеле рэсурсу Krama.nn.by спецыяльнай формы з абавязковым указаннем інфармацыі аб аб'екце рэкламавання, сваіх кантактных (у неабходных выпадках - рэгістрацыйных) дадзеных і іншай абавязковай інфармацыі, прадугледжанай дадзенай формай.

* 5.2. Інфармацыя, якая размяшчаецца Карыстальнікам пры падачы аб'явы аб продажы / куплі тавараў (работ, паслуг) на рэсурсе Krama.nn.by, павінна з'яўляцца дакладнай і поўнай, а таксама безумоўна адпавядаць іншым патрабаванням, прадугледжаным Дамовай, Правіламі, Палітыкай прыватнасці і (або ) інструкцыямі Выканаўцы, якія размяшчаюцца на рэсурсе Krama.nn.by.

* 5.3. Размяшчаючы інфармацыю пра тавар (работу, паслугу), Карыстальнік пацвярджае, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь ён мае права прадаваць гэты тавар (аказваць паслугу, выконваць працу) і самастойна нясе адказнасць за наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць дадзенае права.

* 5.4. Патрабаванні, што прад'яўляюцца Выканаўцам да аб'яў, іх стварэння, рэдагавання і выдалення, а таксама да тавараў (работ, паслуг), якія рэкламуюцца, вызначаны Правіламі.

6. Выканаўца абавязваецца:

* 6.1 Якасна і ў вызначаныя тэрміны прадстаўляць сэрвісы (аказваць паслугі) Карыстальніку пры ўмове захавання Карыстальнікам усіх патрабаванняў гэтай Дамовы;

* 6.2. Не выдаваць інфармацыю, указаную Карыстальнікам пры рэгістрацыі, за выключэннем выпадкаў, наўпрост прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

* 6.3. Інфармаваць Карыстальніка аб змене ўмоваў гэтай Дамовы i (або) умоў функцыянавання рэсурсу шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на рэсурсе Krama.nn.by і (або) яе рассылання на ўказаны ў профілі Карыстальніка e-mail.

7. Карыстальнік абавязваецца:

* 7.1 Падаць пры рэгістрацыі на рэсурсе Krama.nn.by і падачы аб'яваў звесткі, якія адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным гэтай дамовай;

* 7.2. Размяшчаць аб'явы на рэсурсе Krama.nn.by у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе", іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, гэтай Дамовай, Правіламі, Палітыкай прыватнасці і (або) інструкцыямі Выканаўцы;

* 7.3. Пісьмова паведаміць Выканаўцу пры наяўнасці прэтэнзій па аказаных Выканаўцам паслугах не пазней за 5 (пяць) працоўных дзён з моманту заканчэння аказання такіх паслуг.

* 7.4.На падставе інфармацыі, размешчанай Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by і (або) адпраўленай Выканаўцам на ўказаны ў Асабістым кабінеце Карыстальніка e-mail, выконваць указаныя дзеянні (мерапрыемствы), неабходныя для працягу бесперашкоднага выкарыстання рэсурсу Krama.nn.by.

8. Права Выканаўцы адмовіць у аказанні паслуг

* 8.1. Выканаўца мае права не аказваць паслугі Карыстальніку альбо спыніць аказанне паслуг у выпадку, калі аб'ява Карыстальніка парушае Закон Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе", іншыя нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, гэтую Дамову, Правілы, Палітыку прыватнасці, а таксама іншыя інструкцыі Выканаўцы, размешчаныя на рэсурсе Krama.nn.by.

* 8.2. У выпадку спынення аказання паслуг па падставах, названых у пункце 8.1 гэтай Дамовы, сродкі, пералічаныя Карыстальнікам за аказанне паслугі, яму не вяртаюцца.

9. Паслугі

* 9.1. Карыстальнікі, якія выказалі ў вызначаным парадку згоду з умовамі гэтай Дамовы, маюць права скарыстацца паслугамі, якія прадстаўляюцца Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by на платнай аснове.

* 9.2. Выканаўцам аказваюцца наступныя віды паслуг:

* 9.2.1. Аднаразовае ўзняцце аб'явы ўверх. У выніку аказання паслугі аб'ява, у дачыненні да якой аказваецца дадзеная паслуга, падымаецца на першае месца на старонцы «Усе аб'явы» ў выпадку яе адпаведнасці пошукавым запытам па тэме аб'явы, а таксама на старонках катэгорый, у якіх знаходзіцца аб'ява, якая падымаецца. У выпадку наступнага аказання Выканаўцам аналагічных паслуг у дачыненнi да iншых аб'яваў, аб'явы, узнятыя ўверх раней, апускаюцца на адпаведную колькасць пазіцый уніз.

* 9.2.2. Вылучэнне аб'явы - гэта паслуга, якая дазваляе з дапамогай сродкаў інтэрфейсу Krama.nn.by зрабіць аб'яву візуальна больш прыкметнай у параўнанні са звычайнымі аб'явамі. Аб'ява можа вылучацца з дапамогай колеру або павелічэння плошчы аб'явы на экране - у залежнасці ад выгляду прагляду аб'яваў, абранага на камп’ютары пакупніка. Калі пакупнік на сваім камп’ютары абярэ від прагляду "Спіс", то, наадварот, аб'ява ў спісе адлюструецца на яркім фоне, а калі пакупнік пераключыцца на "пліткавы" від прагляду, то, наадварот, аб'ява будзе займаць большую плошчу на экране, чым звычайныя аб'явы. Паслуга дзейнічае на працягу сямі дзён. Пры гэтым аб'ява будзе аднаразова ўзнята ў верх спісу.

* 9.2.3. VIP-замацаванне аб'явы - гэта замацаванне абранай аб'явы на верхняй (першай) пазіцыі спісу аб'яў у катэгорыі, якой належыць аб'ява, тэрмінам на 1 (адны) або 3 (трое) сутак з моманту аплаты паслугі, у залежнасці ад абранага тэрміну замацавання. На працягу названага перыяду аб'ява адлюстроўваецца на верхняй (першай) пазіцыі ў спісе аб'яў на ўсіх старонках дадзенай катэгорыі. У выпадку, калі ў адной катэгорыі ў адзін перыяд часу некалькі карыстальнікаў будуць карыстацца паслугай VIP-замацавання аб'явы, кожная з адпаведных аб'яў такіх карыстальнікаў будзе напераменку займаць верхнюю (першую) пазіцыю спісу аб'яў у катэгорыі. Паслуга VIP-замацавання даступная толькі на дэсктоп-версіі рэсурсу (сайт Krama.nn.by).

* 9.2.6. Іншыя паслугі, інфармацыя пра якія размешчана Выканаўцам на рэсурсе Krama.nn.by.

* 9.3. Кошт і парадак аплаты платных паслуг, якія аказваюцца Выканаўцам, вызначаюцца Выканаўцам і даводзяцца да ведама Карыстальніка перад замовай паслуг шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі і інструкцый у інтэрфейсе рэсурсу Krama.nn.by.

* 9.4. Выканаўца самастойна фармуе кошты на паслугі, якія аказвае, і мае права змяняць іх у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

* 9.5. Аплачаныя паслугі аказваюцца Выканаўцам у поўным аб'ёме незалежна ад змены коштаў на іх у перыяд іх аказання.

* 9.6. Платныя паслугі аказваюцца на ўмовах перадаплаты.

* 9.7. Аплачаныя Карыстальнікам паслугі лічацца аказанымі яму ў поўным аб'ёме і належным чынам і прынятымі Карыстальнікам, калі на працягу 5 (пяці) працоўных дзён з дня заканчэння аказання такіх паслуг на адрас Выканаўцы не паступіла пісьмовых прэтэнзій Карыстальніка.

* 9.8. Krama.nn.by пакідае за сабой права па тэхнічных ці іншых прычынах у любы момант часова прыпыніць або спыніць аказанне платных паслуг цалкам або часткова, папярэдне паведаміўшы пра гэта Карыстальнікам пры дапамозе электроннай пошты або шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на рэсурсе Krama.nn.by не пазней, чым за 7 (сем) дзён да прыпынення (спынення) аказання такіх паслуг.

Прыпыненне (спыненне) аказання паслуг, папярэдняя аплата якіх праведзена карыстальнікамі да моманту адпаведнага паведамлення, праводзіцца пасля аказання аплачаных паслуг у поўным аб'ёме.

* 9.9. Іншыя ўмовы аказання платных паслуг могуць указвацца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на рэсурсе Krama.nn.by.

10. Адказнасць бакоў, парадак урэгулявання спрэчак

* 10.1. За невыкананне ўмоў гэтай Дамовы Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

* 10.2. Карыстальнік нясе адказнасць за адпаведнасць размешчанай ім інфармацыі (аб'яў), а таксама дзеянняў, якія здзяйсняюцца ім на рэсурсе Krama.nn.by, заканадаўству, Палітыцы прыватнасці і (або) Правілам.

* 10.3. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне цi неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па дадзенай Дамове, калі немагчымасць іх выканання абумоўлена дзеяннем абставін непераадольнай сілы.

* 10.4. Усе спрэчкі і рознагалоссі, якія могуць узнікнуць пры выкананні абавязацельстваў па дадзенай Дамове або ў сувязі з ёй, вырашаюцца Бакамі шляхам перамоваў. У выпадку немагчымасці ўрэгулявання рознагалоссяў спрэчкі па дадзенай Дамове вырашаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

11. Тэрмін дзеяння дамовы, парадак яе змянення

* 11.1. Гэта Дамова ўступае ў сілу з даты прыняцця (акцэпту) яе ўмоў Карыстальнікам у адпаведнасці з падпунктам 2.4 гэтай Дамовы і дзейнічае да моманту заканчэння прадстаўлення Выканаўцам замоўленых (аплачаных) Карыстальнікам сэрвісаў.

* 11.2. Выканаўца мае права самастойна ў аднабаковым парадку змяніць умовы гэтай Дамовы пры ўмове захавання патрабаванняў падпункта 6.3 гэтай Дамовы;

* 11.3. Выканаўца мае права адмовіцца ад выканання гэтай Дамовы ў аднабаковым парадку пры парушэнні Карыстальнікам яе ўмоў. Пры гэтым аплачаныя сумы Карыстальніку не вяртаюцца.

12. Рэквізіты бакоў

* 12.1. Бакі пагаджаюцца, што рэквізітамі Карыстальніка лічыцца інфармацыя, якая змешчана ім пры запаўненні формы для замовы паслуг.

* 12.2. Рэквізіты Выканаўца:

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы».
УНП 190786828 Р/р BY84BLBB30120190786828001001 у аддз. 539 ААТ «Белінвестбанк» г. Мінск, вул. Калектарная, 11 код BLBBBY2X.
Юрыдычны адрас: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 34А.
Паштовы адрас: 220004, Мінск, а/с 62.

Дамова-аферта | Наша Ніва